Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: AP

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: AP

5 красавіка Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць асобную двухбаковую сустрэчу. На ёй яны абмяркуюць, як піша прэс-служба, шырокі спектр пытанняў беларуска-расійскіх адносін, уключаючы тыя, якія не падлягаюць абмеркаванню на Вышэйшым дзяржаўным савеце: імпартазамяшчэнне, паглыбленне кааперацыі, развіццё высокатэхналагічных галін. У ліку тэм будуць і міжнародная абстаноўка, меры па гарантаванні бяспекі.

6 красавіка Лукашэнка возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Удзельнікі мерапрыемства разгледзяць «ход выканання асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і саюзных праграм».

Яшчэ адна ключавая тэма — «распрацоўка канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5