Усе фота: gomel_osvod / vk.com

Усе фота: gomel_osvod / vk.com

Паведамленне аб тым, што ў садовым таварыстве «Расінка-2» прарвала дамбу, паступіла ноччу каля паловы чацвёртага. Вада затапіла дамы з людзьмі і гаражы. «Літаральна за паўгадзіны дамы заліло па вокны», — распавялі ў АСВОДзе.

Ратавальнікі АСВОДа дапамаглі эвакуявацца людзям са свойскімі жывёламі.

Паводле звестак Белгідрамета, узровень вады на 9 красавіка склаў на Cожы ў Гомелі 628 см (або плюс 9 см за суткі). Таксама плюсуе Дняпро ў Лоеве: дадаў 35 см за суткі, узровень вады зараз — 563 см.

Чытайце таксама:

З-за паводкі пад Туравам гінуць турападобныя быкі, завезеныя з-за мяжы

У Гомелі Сож выйшаў з берагоў і затапіў набярэжную

На Магілёўшчыне разводдзе адрэзала частку аднаго з раёнаў ад «вялікай зямлі». Затоплена пераправа цераз Сож

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
0