Суддзя Валянціна Кулік

Суддзя Валянціна Кулік

Указ і распараджэнне аб узнагароджанні суддзяў Вярхоўнага Суда Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 красавіка, піша прэс-служба палітыка. 

Суддзі Вярхоўнага Суда Таццяна Праташчык, Валянціна Крывая, Ганна Сакалоўская, Ірына Тылец, Іна Цысік і Аляксей Цяцюхін ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Пётр Лістраценка, Аляксей Рыбакоў і Андрэй Яфрэмаў — «За бездакорную службу» III ступені.

Званне заслужанага юрыста Беларусі прысвоена суддзі Валянціне Кулік.

Суддзям Андрэю Алешчанку і Фёдару Чубкаўцу аб'яўлена падзяка Лукашэнкі. 

Ганна Сакалоўская вядомая тым, што спрычынілася да ліквідацыі грамадскіх арганізацый — Беларускага ПЭНа, Беларускага Хельсінкскага камітэта.

Яна ж у 2020-м адмовіла Валерыю Цапкалу ў скарзе на адмову ў рэгістрацыі яго кандыдатам на выбарах. Яна трапіла ў пяты санкцыйны пакет ЕС, які быў прыняты ў снежні 2021 года.

У гэты ж санкцыйны спіс трапіла суддзя Валянціна Кулік. У перадвыбарчую кампанію яна адхіліла скаргу Віктара Бабарыкі на адмову зарэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты. А ў 2003 годзе, напрыклад, яна разглядала справу аб ліквідацыі праваабарончага цэнтра «Вясна».

Суддзя Пётр Лістраценка пакінуў у сіле прысуд па справе лідараў прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці. Па ім старшыню прафсаюза Васіля Бераснева і шматгадовага лідара аб'яднання Генадзя Фядыніча асудзілі да 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, актывіста Вячаслава (Вацлава) Арэшку — да 8 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
28