Барадзін заявіў, што Ахеджакава крытыкуе «прынятыя дзяржаўнымі органамі і прэзідэнтам РФ пастановы і палітыку ў дачыненні да спецыяльнай вайсковай аперацыі, якая праводзіцца РФ ва Украіне» і нібыта фінансуе УСУ (сама Ахеджакава гэта адмаўляла).

Аўтар даносу папрасіў распачаць у дачыненні да Ліі Ахеджакавай крымінальную справу паводле артыкулаў аб дзяржаўнай здрадзе, «дыскрэдытацыі» арміі РФ і распальванні нянавісці альбо варожасці. Таксама ён заклікаў абвясціць артыстку «замежным агентам» і пазбавіць яе дзяржаўных узнагарод і званняў.

Пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну Лія Ахеджакава неаднаразова выступала за спыненне вайны і заклікала людзей не маўчаць пра сваю антываенную пазіцыю.

На пачатку лютага тэатр «Сучаснік» у Маскве пазбавіў Лію Ахеджакаву апошняй ролі з-за «гнеўных лістоў» у яе адрас, пасля чаго артыстка звольнілася адтуль.

Рэжысёр Кірыл Сярэбранікаў правёў акцыю падтрымкі «Лісты для Ліі». Прыхільнікі напісалі Ахеджакавай 15 тысяч лістоў.

Чытайце таксама:

Лія Ахеджакава ў развітанні са сцэнай узгадала ліст падтрымкі чалавека, які прайшоў Акрэсціна

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
18