Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны а 8-й гадзіне 8 снежня 2022 года на чыгуначным вакзале станцыі Орша-Цэнтральная зняў на мабільны тэлефон відэа, на якім быў зафіксаваны эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай.

Затым Казакевіч з вагона цягніка рэгіянальных ліній нібыта пераслаў відэаролік у тэлеграм-канал, «інфармацыйная прадукцыя якога раней была прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Літаральна на наступны дзень, 9 снежня, Яраслаў быў затрыманы і арыштаваны на 15 сутак за «выраб і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). На волю ён болей не выйшаў.

У выніку Яраславу Казакевічу прысудзілі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведаміла «Віцебская вясна».

Чытайце таксама:

Ябацькі ў шоку. На Акрэсціна адправілі намесніка Паўлічэнкі ў асацыяцыі ветэранаў спецназа «Честь»

Інжынера «Гомсельмаша» асудзілі на два гады калоніі па трох крымінальных артыкулах

«Мяне выцягнулі з ложка і сказалі, што я здраднік». Як былога супрацоўніка міліцыі асудзілі за пратэсты

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
21