Згодна з дакументам, экспартная цана на згушчанае малако і вяршкі тлустасцю да 1,5% апусцілася на 10—13% пры пастаўках у Расію ды іншыя дзяржавы ЕАЭС, СНД і ў Грузію, а таксама адразу на 26% пры адпраўцы ў астатнія краіны.

Для аналагічных тавараў тлустасцю звыш 1,5% мінімальныя экспартныя цэны таксама паменшалі: для Расіі — на 8%, для ЕАЭС — на 15,5%, для СНД і Грузіі — на 9,5%, для іншых краін — на 12,5%.

Расцэнкі на сметанковае масла тлустасцю больш за 80% зменшыліся пры пастаўках у Расію на 4,4%, у дзяржавы ЕАЭС, СНД і ў Грузію — на 13%, у Ізраіль — на 1,6%, у астатнія краіны — на 10%.

Экспартныя цэны на сметанковае масла тлустасцю 72—80% зрэзалі наступным чынам: пры пастаўках у Расію — на 5%, у дзяржавы ЕАЭС, СНД і ў Грузію — на 14%.

Сыры тлустасцю да 45% патаннелі пры пастаўках у Расію на 7,2%, у дзяржавы ЕАЭС, СНД і ў Грузію — на 8,2%, у астатнія краіны (акрамя Сербіі і Егіпта) — на 6,6%.

Пры тлустасці прадукцыі звыш 45% цана на пастаўкі ў Расію, ЕАЭС, СНД і ў Грузію зменшылася на 8,1%, у астатнія краіны (таксама за выключэннем Сербіі і Егіпта) — на 7,4%.

Пастанова ўступае ў сілу 12 красавіка.

У спіс экспартаваных тавараў, на якія Мінсельгасхарч Беларусі з чэрвеня 2022 года вызначае гранічныя мінімальныя цэны, уваходзяць розныя віды малочнай прадукцыі, а таксама ялавічына.

Чытайце таксама:

«Хочаце эканомна расходаваць сямейны бюджэт — ежце, як елі нашы продкі». Так раіць выбітная кухарка, выпрабаваўшы ўсё на сабе

Агракамбінат «Дзяржынскі» працягвае пашырацца, далучае «Мінскі мясакамбінат»

Беларускія навукоўцы працуюць над робатам-даяркай

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1