У ноч на нядзелю 16 красавіка ў Вільні пройдзе першае набажэнства праваслаўнай супольнасці ў юрысдыкцыі Сусветнага патрыярхата.

Літургія на беларускай мове адбудзецца ў 00:00 гадзін па адрасе: Vokiečiu g. 20.

Аб правядзенні святочнага служэння расказаў у фэйсбуку і протаіерэй Георгій Рой, які раней разам з іерэем Аляксандрам Кухтай перайшоў з-пад юрысдыкцыі Маскоўскай патрыярхіі пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярха.

«Дарагія сябры! Набліжаецца Велікодная ноч Хрыстовага Уваскрэсення. У Вільні, дзе я цяпер служу, на Вялікдзень адбудзецца першая літургія нашай беларускай абшчыны. Мы збіраемся ў Велікодную ноч па адрасе: Vokiečių g. 20. Пачатак велікоднай ютрані ў 0:00 гадзін», — напісаў Георгій Рой.

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды 

Два выбітныя беларускія праваслаўныя святары перайшлі ва Усяленскі патрыярхат

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0