Раней амерыканскія СМІ апублікавалі расследаванні, у якіх апісваюцца новыя падрабязнасці ўцечкі вялікай колькасці дакументаў Пентагона аб вайне ва Украіне і іншых міжнародных справах.

У сераду ўвечары Washington Post паведаміла, што сакрэтнымі файламі дзяліўся са сваімі сябрамі па гульнявым анлайн-чаце малады супрацоўнік вайсковай базы. А ў чацвер New York Times заявіла, што яе журналістам удалося знайсці імя і пасаду гэтага чалавека.

Па даных New York Times, вінаватым у зліве з'яўляецца 21-гадовы член Нацыянальнай гвардыі амерыканскіх ВПС у штаце Масачусетс Джэк Тэйшэйра. СBS News пацвярджае, што амерыканскія праваахоўныя органы менавіта Тэйшэйра лічаць падазраваным.

Чытайце таксама:

The New York Times назвала імя чалавека, які выклаў сакрэтныя дакументы Пентагона, і даведалася новыя падрабязнасці 

Дакументы з Пентагона зліў карыстальнік пад нікам OG — WP

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1