Кардынал Вальтэр Каспер уручыў Лукашэнку медаль Папы Рымскага. Зроблена гэта было падчас сустрэчы кардынала з кіраўніком Беларусі, што прайшла 9 лістапада.
«Хачу перадаць блаславеньне вашай дзяржаўнай дзейнасці ў імя міру і людзей», — сказаў Вальтэр Каспер, перадаючы кіраўніку дзяржавы медаль.
Кардынал Вальтэр Каспер прыехаў у Беларусь 8 лістапада па запрашэнні Мітрапаліта Філарэта. У нядзелю ён цэлебраваў імшу ў Архікатэдральным касцёле Мінска.
0
0
0
0
0
0