Сопелькі
З неба дожджыкі ліліся
І скакалі кропелькі,
А ў носе завяліся
Ад прастуды сопелькі.
Моцна-моцна носам дзьму
І сапу, і чхаю.
Сем* насовак я вазьму —
Сопелькі смаркаю.
Добра, што насы ў нас
Не як хобат у слана:
Каб раслі ў нас хобаты,
Нажылі б мы клопаты!
(Можна меркаваць,
Слон і збег у Афрыку,
Каб уратаваць
Хобат свой ад насмарку.)
* сто насовак я вазьму?:) — каментарый Паўліны.
Адрас для лістоў Андрэю:
Скурко Андрэй Генадзевіч, атрад 7, Слаўгарадская шаша, 183, папраўчая калонія №15, 212013, п/а Вейна, г. Магілёў.
Чытайце таксама:
«Крот метро ўпадабаў, праязны сабе прыдбаў…» Новы мультверш Андрэя Скурко
«Як у пана мухамора ў лесе здарылася гора…» Новы мультверш Андрэя Скурко






вось і з гумарам