Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Па даных еўрапейскіх разведслужбаў і экспертаў, расійская ваенная праграма складае карту марскіх ветраных электрастанцый, газаправодаў, сілавых і інтэрнэт-кабеляў у водах вакол Даніі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі.

«У выпадку канфлікту з Захадам яны гатовыя і ведаюць, куды ўмяшацца, калі хочуць паралізаваць дацкае грамадства», — сказаў начальнік контрвыведкі дацкай паліцэйскай разведвальнай службы (PET) Андэрс Хенрыксен.

Са слоў крыніц, вайсковая праграма займае цэнтральнае месца ў падрыхтоўцы Расіі да буйнога канфлікту з Захадам.

«Гэта стратэгічны патэнцыял для Расіі, які лічыцца вельмі важным і кантралюецца непасрэдна з Масквы», — заявіў кіраўнік выведвальнай службы Нарвегіі Нільс Андрэас Стэнсанес.

Паведамляецца, што ў паўночных водах плаваюць расійскія «караблі-прывіды», якія адключылі перадатчыкі і не паведамляюць пра сваё месцазнаходжанне.

У прыватнасці, гаворка ідзе аб расійскім ваенным караблі «Адмірал Уладзімірскі», які афіцыйна займаецца марскімі даследаваннямі, але, па даных крыніц DR, ён таксама выкарыстоўваецца для разведвальнай працы.

У лістападзе 2022 года гэты карабель хадзіў па Балтыйскім моры, пралівах Вялікі Бельт і Катэгат, а таксама па Паўночным моры.

Яго маршрут праходзіў як цяперашнімі, так і будучымі марскімі ветранымі электрастанцыямі, яго бачылі таксама ля іншых аб'ектаў крытычнай інфраструктуры каля берагоў Бельгіі і Нідэрландаў.

Паводле ацэнак разведвальных крыніц і экспертаў, мэтай місіі «Адмірала Уладзімірскага» была падрыхтоўка дыверсіі, каб Расія мела магчымасць, у прыватнасці, паралізаваць энергазабеспячэнне паўночна-заходняй Еўропы.

Летась журналісты выявілі 50 расійскіх суднаў, якія за апошнія 10 гадоў хадзілі падазронымі маршрутамі.

Паводле крыніц DR, такія судны, як «Адмірал Уладзімірскі», адпраўляюць інфармацыю ў разведвальную сістэму, адкуль да яе можа атрымаць доступ, сярод іншага, расійская праграма падводнай вайны пад назвай Gugi.

Чытаць таксама:

«Гэта траянскі конь». Кітай можа шпіёніць з дапамогай партовых кранаў — крыніцы ў Пентагоне

Нарвегія высылае 15 шпіёнаў з пасольства Расіі

У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго расійскага шпіёна. Яго грамадзянства не раскрываецца

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2