Калі першапачаткова закладвалі каля 6,9 млрд рублёў, потым скарэктавалі да 7,27 млрд, то ў выніку атрымалася амаль 7,4 млрд. Традыцыйна асноўная частка паступленняў — падаткі. У першым варыянце зацвердзілі 6,4 млрд, пасля павялічылі да 6,6 млрд, а па факце было — 6,7 млрд.

У цэлым бюджэт быў бездэфіцытным. Даходная частка перавысіла расходную на 127,7 млн.

План па штрафах у першым варыянце быў 11 млн рублёў. Выканана — 30,7 млн. Пры гэтым план карэктавалі да 30,5 млн.

Летась у Мінску на сацыяльную палітыку спачатку хацелі вылучыць 228,5 млн рублёў. Пасля план змянілі да 244,7 млн. Патрацілі крыху менш — 241,2 млн, у тым ліку на дапамогу сем'ям з дзецьмі першапачаткова закладвалі 354,5 тыс., а выдаткавалі каля 188,9 тыс. На рашэнне кватэрнага пытання пайшло 71,3 млн (першапачатковы план — 52,5 млн).

На СМІ закладвалі 10,2 млн, патрацілі амаль 11,6 млн, у тым ліку каля 6,2 млн на ТБ. Выдаткі на адукацыю склалі 1,4 млрд рублёў, на ахову здароўя — 1,7 млрд, нацыянальную абарону — 1,6 млн.

Чытаць таксама:

Упершыню ў Беларусі за незаконную дзейнасць забралі маршрутку

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7