Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Калі раённыя прыродаахоўнікі накіраваліся да мужчыны, то ён кінуў вілы і паспрабаваў уцячы. Аднак яго дагналі і склалі адміністрацыйны пратакол паводле часткі 1 артыкула 16.25 КаАП (здабыча рыбы ў забаронены час альбо забароненымі прыладамі, а таксама спроба такой здабычы).

«З 1 сакавіка да 15 красавіка дзейнічала забарона на лоўлю шчупака ў сувязі з яго нерастам, — расказаў намеснік начальніка інспекцыі Ігар Рыжык. — Мужчына спрабаваў лавіць менавіта шчупака. Плюс рабіў гэта пры дапамозе забароненай колючай прылады рыбалоўства».

На шчасце мужчыны, злавіць такім спосабам ніводнага шчупака ён не змог. Калі б удалося, давялося б за кожную рыбіну плаціць па 9 базавых велічынь (288 руб.). А так яму 15 красавіка прысудзілі штраф у памеры 10 базавых велічынь — 320 рублёў.

Парушальнік — бабруйчанін 1987 года нараджэння, работнік аднаго з прадпрыемстваў горада. У яго ёсць дача непадалёк ад гэтага вадаёма.

Чытайце таксама:

Увялі сезонную забарону на лоўлю судака

У Магілёве масава паміраюць чайкі. Што можа быць прычынай? Ёсць некалькі версій

На Вілейскім вадасховішчы рыбак злавіў 30-кілаграмовага таўсталобіка. Змагаўся з рыбай 30 хвілін

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4