Галоўную ўзнагароду самай прэстыжнай прэміі для фотажурналістаў World Press Photo атрымаў Яўген Малалетка — украінскі фатограф, які працаваў у Марыупалі падчас шматмесячнай аблогі горада расійскімі войскамі. Фота: АР

Здымак быў зроблены фатографам агенцтва Associated Press Яўгенам Малалеткай 9 сакавіка 2022 года.

На фота — 32-гадовая Ірына Калініна. Яна памерла ад атрыманых траўмаў праз паўгадзіны пасля нараджэння мёртвага дзіцяці, якога збіралася назваць Міронам.

Спачатку расійскія СМІ і чыноўнікі сцвярджалі, што фота былі пастановачнымі, а пазней адмаўлялі дачыненне расійскага войска да бамбёжкі радзільні.

Іншыя фота пераможцаў World Press Photo глядзіце тут.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
23
Абуральна
3