Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Кваліфікацыйнай камісіяй былі прынятыя рашэнні аб магчымасці спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці:

  • Аляксея Бародкі, Аляксандра Гурыновіча, Ігара Сцяпанава — у сувязі з прымяненнем да іх дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з абласных калегій адвакатаў (Мінскай і Віцебскай) «за здзяйсненне правін, не сумяшчальных са званнем адваката (здзяйсненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру)»;

  • Інэсы Аленскай і Дзяніса Шарснёва у сувязі з немагчымасцю выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі, пацверджанай рашэннем кваліфікацыйнай камісіі».

Працэс пазбаўлення адвакатаў ліцэнзій няспынна ідзе пачынаючы са жніўня 2020 года, і патрапляюць пад яго перадусім тыя юрысты, якія спрабуюць бараніць правы людзей, якія патрапілі пад пераслед з-за сваіх палітычных поглядаў. Прытым мэтанакіраванасць зачысткі адвакацкага корпуса нават не хаваецца.

Так, роўна год таму, 21 красавіка 2022 года, Лукашэнка, прымаючы з дакладам кіраўніка Мінюста, заявіў, што адвакат «павінен быць дзяржаўным чалавекам, а ягоныя дзеянні павінны быць заснаваныя на нормах закона, а не нейкіх прыдуманых нормах — свабоды слова і іншых свабодаў». У такім разуменні адвакат мусіць быць адным са шрубак рэпрэсіўнага механізма, а не чалавекам, які спрабуе яму супрацьстаяць.

Чытайце таксама:

Адвакаты, пазбаўленыя права на прафесію, аб'ядналіся ў асацыяцыю

Адвакату Аляксандру Данілевічу далі 10 год калоніі — за дапамогу Апейкіну і Герасімені

«Я магу дыхаць». Сястра Максіма Знака з'ехала з Беларусі

Мінюст патрабуе ад адвакатаў паведамляць пра кліентаў-замежнікаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
15