Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

Цяпер гэтаму 41-гадоваму мужчыну, якога клічуць Джонатан, давядзецца заплаціць штраф у 100 тысяч еўра, калі выявіцца, што ён парушыў забарону і паспрабаваў зноў даць сваю сперму клініцы або патэнцыйным бацькам.

Высокая донарская актыўнасць Джонатана ўжо станавілася прадметам судовага разбіральніцтва ў краіне. У 2017 годзе галандскі суд забараніў яму працягваць супрацоўнічаць з мясцовымі клінікамі, калі высветлілася, што ад яго спермы нарадзіліся больш за 100 дзяцей.

Але замест таго, каб спыніцца, Джонатан стаў пасылаць сваю сперму дацкай клініцы з кліентурай па ўсім свеце, а таксама перадаваць яе праз інтэрнэт.

Па правілах, якія рэгулююць галандскую медыцыну, адзін донар не павінен станавіцца бацькам больш за 25 дзяцей у 12 сем'ях. Гэта звязана з небяспекай таго, што з-за вялікай колькасці людзей з адным бацькам, якія не падазраюць аб сваяцтве, у будучыні могуць з'явіцца выпадковыя блізкароднасныя сямейныя саюзы.

Падчас сёлетняга слухання высветлілася, што з таго часу, як Джонатан заняўся донарскай дзейнасцю ў 2007 годзе, ён дапамог з'явіцца на свет прыкладна 550-600 дзецям.

З асцярог, што гэтая лічба можа вырасці, суд у Гаазе забараніў яму займацца донарствам у будучыні і загадаў прадаставіць спіс усіх клінік, з якімі ён супрацоўнічаў раней, каб тыя знішчылі пакінутыя ў іх асобнікі яго спермы.

Джонатану забаранілі рэкламаваць ці наўпрост прапаноўваць свае паслугі патэнцыйным бацькам, а таксама ўступаць у арганізацыі, якія звязваюць кліентаў з донарамі.

Пазоў супраць мужчыны падалі арганізацыя, якая абараняе правы дзяцей донараў, і адна з маці, якая звярнулася да штучнага апладнення з выкарыстаннем яго донарскага матэрыялу.

У сваім вердыкце суддзя Тэра Хеселінк адзначыла, што ўсе звязаныя з ім бацькі раптам выявілі, што іх дзеці з'яўляюцца часткай вялізнай сваяцкай сеткі, якая ўключае ў сябе сотні зводных братоў і сясцёр, на што яны не давалі згоды.

Цалкам верагодна, што гэта можа мець негатыўныя псіхасацыяльныя наступствы для дзяцей, такія як праблемы з самаідэнтыфікацыяй і магчымасць інцэсту.

«Інтарэсы дзяцей тут значна пераважаюць, у сувязі з чым гэтаму мужчыну забаронена зноў станавіцца донарам спермы», — сказаў журналістам прадстаўнік суда Герт-Марк Смелт.

Гэта не першы выпадак, калі вакол донарства спермы ў Галандыі ўзнікае судовае разбіральніцтва.

У 2017 годзе памерлага гінеколага і ўладальніка банка спермы Яна Карбаата абвінавацілі ў тым, што той выкарыстоўваў замест матэрыялу ананімных донараў свой уласны, такім чынам стаўшы бацькам да 200 дзяцей.

Клас
3
Панылы сорам
12
Ха-ха
15
Ого
14
Сумна
2
Абуральна
6