Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Піскуноў.

Пасля заканчэння аддзялення замежных моваў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Глеб стаў працаваць барменам.

Пра затрыманне Вятошкіна супрацоўнікамі ГУБАЗіК праваабаронцы даведаліся з праўладных тэлеграм-каналаў 28 лістапада мінулага года.

Паведамлялася, што ён нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, а ў жніўні 2020-га ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць. Пасля затрымання ў дачыненні да Глеба быў складзены пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП («распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Учора, 3 мая, Глеб адзначыў свой дзень нараджэння.

Падтрымаць палітвязня: Гомель, вул. Кніжная, 1А, 246003, СІЗА №3, Вятошкін Глеб Сяргеевіч.

Чытайце таксама:

Алесь Бяляцкі цяпер не атрымлівае лістоў

Cудзяць выкладчыцу Наталлю Тарабука

У Гродне затрымалі музыку Аляксандра Гайваронскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2