Алена Зяленская, Рышы Сунак і Акшаці Мурці. Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Алена Зяленская, Рышы Сунак і Акшаці Мурці. Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Першая лэдзі Украіны падзякавала Брытаніі за падтрымку, у прыватнасці за арганізацыю «Еўрабачання» сумесна з украінскімі партнёрамі, паведамляе «Украінская праўда».

«Немагчымасць правядзення краінай-пераможцай гэтага конкурсу павінна стаць яшчэ адным напамінам свету аб захопніцкай вайне Расіі супраць Украіны», — падкрэсліла яна.

Да сустрэчы таксама далучыўся прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак.

Зяленская перадала Акшаці Мурці запрашэнне на трэці саміт першых лэдзі і джэнтльменаў, які адбудзецца 6 верасня ў Кіеве і будзе прысвечаны тэме ментальнага здароўя.

У сваю чаргу, Мурці падкрэсліла: «Мы навучаем вашых вайскоўцаў, але насамрэч, гэта Вы вучыце нас. Мы вучымся ва Украіны і ўкраінцаў, як быць такімі моцнымі і ўстойлівымі».

Пасля сустрэчы першая лэдзі Украіны і Мурці разам наведалі Брытанскую бібліятэку.

Каранацыя Карла ІІІ пройдзе ў суботу 6 мая. На яе запрошана мноства кіраўнікоў краін, апроч кіраўнікоў сямі дзяржаў: Беларусі, Расіі, Ірана, М'янмы, Венесуэлы, Сірыі, Афганістана.

Украінскія СМІ не выключаюць, што на цырымоніі каранацыі будзе і Уладзімір Зяленскі, які ўчора быў у Нідэрландах.

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0