Суддзя Чашніцкага раённага суда аштрафавала мясцовую жыхарку за распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі» на сваёй старонцы ў «Аднакласніках», а таксама за фотаздымак «навагодніх шароў, афарбаваных як бчб-сцяг».
Суддзя палічыла гэты фотаздымак «пікетаваннем з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных, асабістых і іншых інтарэсаў без адпаведнага дазволу адміністрацыі раённага выканаўчага камітэта».
Агулам жанчыне прысудзілі 70 базавых (2590 рублёў) з канфіскацыяй «прадмета адміністрацыйнага правапарушэння».
У жанчыны двое непаўналетніх дзяцей.
Чытайце таксама:
Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вырашыў вярнуцца ў краіну
У Мінску затрымалі двух братоў
Паказалі затрыманага айцішніка, які нібыта вяртаўся з Польшчы ў Беларусь