Паводле звестак «Базы», Раман паведаміў следчым, што за сваю працу па дэаноне сілавікоў Сапега атрымала пяць тысяч даляраў. Па словах Пратасевіча, дзяўчына, калі была ў Вільні, прабівала беларускіх сілавікоў праз сэрвіс «Вока Бога» і публікавала іх даныя ў тэлеграме, сцвярджае гэты тэлеграм-канал.

Чытайце таксама:

«Наша дзяўчынка ўсё гэта цягне, а гэты…» Цётка Сафіі Сапегі пракаментавала памілаванне Пратасевіча

Суд у Маскве адклаў пасяджэнне аб перадачы Сафіі Сапегі на 1 чэрвеня. Адвакат папрасіў перанесці разгляд у Прымор'е

Рудзік: Сітуацыя з Пратасевічам можа быць нашмат больш страшнай, чым мы сабе ўяўляем

Сафію затрымалі разам з Раманам Пратасевічам у Мінску 23 мая 2021 года пасля прымусовай пасадкі рэйса Афіны — Вільня.

6 мая 2022 года яе асудзілі на 6 гадоў калоніі. Зараз вырашаецца пытанне аб яе экстрадыцыі ў Расію.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
31