«Гэта важны жэст салідарнасці з Андрэем Пачобутам і ўсімі беларусамі, якія пакутуюць ад рук рэжыму. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя з турмаў без аніякіх умоваў.
Гэта таксама пасланне ўсім тым, хто падтрымлівае рэжым на сваіх пасадах і сваімі дзеяннямі. Мы спадзяёмся, што іншыя краіны таксама возьмуць сабе гэты прыклад і вінаватыя ў палітычных прысудах панясуць адказнасць за свае дзеянні», — цытуе Святлану Ціханоўскую яе прэс-служба.
Сёння стала вядома, што Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і супрацоўнікаў дзяржаўных медыя, адказных за палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Еўрапейскім судзе патрабавалі зняць з іх санкцыі. Не атрымалася
Прафсаюзы свету заклікалі ўвесці поўную эканамічную блакаду лукашэнкаўскага рэжыму
Польшча можа забараніць рух праз мяжу грузавікоў з беларускімі і расійскімі нумарамі





