«Пачынаем з сённяшняга дня вывозіць дзяцей з Шабекінскай і Грайваронскай акруг. Сёння першыя 300 дзяцей будуць адпраўленыя ў Варонеж», — напісаў ён раніцай у тэлеграм-канале.

Ноччу губернатар паведамляў пра чарговыя ўдары па Шабекіне, назва якога даўно на слыху ў сувязі з вайной. Горад не раз трапляў пад абстрэл, піша Бі-бі-сі.

Гладкоў сцвярджае, што ў 3:15 па горадзе быў нанесены масіраваны ўдар рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню «Град». Наступствы ён апісаў так: «Выбітыя шыбы, пашкоджаныя фасады і дах у васьмі шматкватэрных, чатырох прыватных домаўладаннях, а таксама ў школе і двух адміністрацыйных будынках. Адна крама цалкам згарэла. Розныя пашкоджанні ёсць у 12 аўтамабіляў».

Паводле звестак губернатара, пацярпелі чатыры чалавекі. Гладкоў апублікаваў фота, каб прадэманстраваць нанесеную шкоду.

Украіна не каментавала заявы расійскіх улад пра абстрэл Шабекіна.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
0