«У святле яго антысеміцкіх заяў і адмаўлення Халакосту з розных нагод у мінулым у справаздачы аб ацэнцы антысемітызму міністэрства ў справах дыяспары за 2021 год Вадзім Гігін згадваецца як чалавек, які спрыяў выключэнню яўрэйскай памяці, якая ёсць неад'емнай часткай памяці пра Халакост», — гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве падкрэслілі, што «падстаў для прызначэння такой асобы на пасаду дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі няма».
Вядучыя ізраільскія СМІ факт прызначэння «антысеміта і адмаўляльніка Халакосту» Гігіна назвалі «вельмі дзіўным і незразумелым».
Чытайце таксама:
Чаму Маркаў не Салаўёў. Чым адрозніваецца беларуская і расійская прапаганда





