jumping to hit the ball with head скачок за мячом, каб ўдарыць па ім галавою прижок за мячом, чтобы ударить по нему головой

Як сведчаць даследаванні, высокая рызыка нейрадэгенератыўных расстройстваў у прафесійных футбалістаў звязаная з практыкаю адбіцця мяча галавою. Фота: www.vecteezy.com / Federico Caputo

Даследаванне правялі па замове Англійскай футбольнай асацыяцыі і Асацыяцыі прафесійных футбалістаў.

Як піша Spiegel, падобныя вынікі атрымалі і ў ходзе іншых даследаванняў. Так, у 2019 годзе вучоныя з універсітэта Глазга і спартыўнай клінікі Хэмпдэн (Hampden Sports Clinic) з Глазга вывучылі гісторыі хваробы 7676 шатландскіх футбалістаў. Яны прыйшлі да высновы, што ў футбалістаў павышаная рызыка смерці ад дэменцыі.

Даследаванне вучоных з Швецыі паказала, што ў футбалістаў-мужчын рызыка развіцця хваробы Альцгеймера і іншых нейрадэгенератыўных захворванняў у паўтара разу вышэйшая, чым у насельніцтва ў цэлым. Даследчыкі пісалі, што прычына хаваецца ў практыцы адбіцця мяча галавою.

Новае даследаванне вучоных з універсітэта Нотынгема паказала, што ў 2,8% былых прафесійных футбалістаў, ахопленых даследаваннем, дыягнаставалі дэменцыю ці іншыя нейрадэгенератыўныя захворванні. У той час як у кантрольнай групы гэты паказчык склаў 0,9%.

Гэта значыць, што ў прафесійных футбалістаў, якія прымалі ўдзел у даследаванні, амаль у тры з паловай разу вышэйшая рызыка мець нейрадэгенератыўныя захворванні ў параўнанні з іншымі людзьмі.

Як адзначыла кіраўніца медыцынскага аддзела Англійскай футбольнай асацыяцыі Шарлота Коўі (Charlotte Cowie),

«гэта надзвычай складаны бок нашага спорту. Але мы імкнёмся да сумеснай працы з зацікаўленымі бакамі, каб дапамагчы пашырыць нашы веды ў гэтай сферы з дапамогай далейшага медыцынскага і экспертнага аналізу».

Аднак актывісты абвінавачваюць Англійскую футбольную асацыяцыю ў тым, што яна недастаткова робіць для былых прафесійных футбалістаў, якія маюць нейракангнітыўныя расстройствы.

Выданне згадвае аб тым, што сямʼя памерлага Нобі Стайлза (Nobby Stiles) і шмат хто з іншых пацярпелых абвясцілі ў канцы 2022 года, што пададуць ў суд на Англійскую футбольную асацыяцыю.

Нобі Стайлз быў удзельнікам зборнай Англіі, якая перамагла ў чэмпіянаце свету па футболе ў 1966 годзе. Ён памёр у кастрычніку 2020 года ва ўзросце 78 гадоў ад дэменцыі.

Акрамя таго, шэраг былых спартсменаў з Вялікабрытаніі і краін Садружнасці абʼядналі свае намаганні ў калектыўным пазове супраць сваіх адпаведных органаў кіравання, так зрабілі ў тым ліку гульцы ў рэгбі і футбалісты.

Дасведчанасць аб страсенні мазгоў у спорце ўзрасла пасля таго, як у 2015 годзе Нацыянальная футбольная ліга (ЗША) выплаціла 1 мільярд даляраў у якасці кампенсацыі былым гульцам з неўралагічнымі расстройствамі. З агульнай сумы былі зробленыя выплаты тысячам былых гульцоў, якія пакутавалі і скардзіліся на неўралагічныя праблемы.

Міравая дамова пазбавіла лігу ад судовага пазову праз абвінавачванне ў тым, што яна доўгі час хавала тое, што ведала аб сувязі паміж страсеннямі мазгоў і чэрапна-мазгавымі траўмамі. Быў створаны спецыяльны фонд, сродкі якога скіраваныя на аказанне паслуг больш за 20 000 пенсіянерам, якія пакутуюць ад такіх захворванняў галаўнога мозгу, як хваробы Альцгеймера і Паркінсана, а таксама дэменцыя.

У выніку шэраг спартовых органаў кіравання перагледзелі свае правілы адносна выпадкаў, якія могуць прывесці да страсення мазгоў. Напрыклад, на чэмпіянаце свету па футболе ФІФА дазволіла яшчэ адну замену звыш ліміту ў выпадку, калі гулец атрымаў траўму, што прывяла да фактычнага ці меркаванага страсення мазгоў.

Чытайце яшчэ:

Блогер Яўген Савін даў ацэнку беларускім футбалістам і паразважаў, хто мог бы стаць міністрам спорту

Склероз. Як распазнаць яго першыя прыкметы

Навукоўцы зразумелі, наколькі важны для здароўя і даўгалецця таўрын

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?