Царкоўная служба ў галоўнай царкве Узброеных сілаў Расіі. 3 красавіка 2022 года.Фота: foto.patriarchia.ru

Царкоўная служба ў галоўнай царкве Узброеных сілаў Расіі. 3 красавіка 2022 года.Фота: foto.patriarchia.ru

6 сакавіка 2022 года іерэй Іаан Бурдзін у казані сказаў, што моліцца за мір на ўкраінскай зямлі. Адзін з прысутных паведаміў пра гэта паліцыі. На святара склалі пратакол за дыскрэдытацыю Узброеных сілаў Расеі. Таксама яго абвінавацілі ў публікацыі на парафіяльным сайце, якая асуджае «спецыяльную ваенную аперацыю» ва Украіне, а таксама ў падпісанай ім заяве пра тое, што хрысціяне не могуць «заставацца ў баку, калі брат забівае брата, хрысціянін — хрысціяніна».

Суд прызнаў святара вінаватым і аштрафаваў на 35 000 расейскіх рублёў. Пасля гэтага ён таксама быў вымушаны пайсці за штат і пакінуць настаяцельства. Бурдзін паспрабаваў перайсці ў Балгарскую праваслаўную цэркву, але для гэтага яго мусілі адпусціць з РПЦ. Аднак 16 сакавіка 2023 года Бурдзіна забаранілі ў служэнні, а на 16 чэрвеня прызначылі царкоўны суд.

Пацыфізм радыкальна разыходзіцца з пазіцыяй РПЦ

У матэрыялах царкоўнага суда над Бурдзіным адзначаецца, што «ён спрабуе паўстаць у вобразе паслядоўнага пацыфіста, чужога палітычнай ангажаванасці, сцвярджаючы пры гэтым, што пацыфізм выцякае з вучэння Хрыста».

«Пацыфізм, якім святар Бурдзін спрабуе прыкрыцца ад абвінавачанняў у яго адрас, не сумяшчальны з сапраўдным вучэннем Праваслаўнай царквы, у прыватнасці выкладзеным у «Асновах сацыяльнай канцэпцыі». Пацыфізм у розныя эпохі царкоўнай гісторыі прысутнічаў у ерэтычных дактрынах», — гаворыцца ў матэрыялах суда.

Дый агулам, заяўляюць у РПЦ, пацыфізм Бурдзіна «ўяўны, аднабакова арыентаваны, за ім выразна бачная яго антырасейская палітычная пазіцыя, якая ў нашай краіне ўспрымаецца як непрымальная і, што важна падкрэсліць, якая радыкальна разыходзіцца з пазіцыяй Расейскай Праваслаўнай Царквы, яму, несумненна, вядомай».

Вінавацяць Бурдзіна і ў парушэнні мноства кананічных правілаў, якія датычаць тэмы падпарадкавання, у тым ліку «цару або князю».

Чытайце таксама:

У Кіеве будуць маліцца за Івана Мазепу. Анафема яму была абвешчана 300 гадоў таму

«Нашы свецкія людзі — больш прыстойныя і сумленныя за архірэяў, якія даўно забыліся, як павінны рабіць вернікі». Апублікавалі «духоўны запавет» уладыкі Арцемія

Упершыню прайшло беларускае набажэнства ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата 

Клас
3
Панылы сорам
35
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
21