Уладзімір Гундар падчас суда, які доўжыўся пяць месяцаў. Фота: БелТА

Уладзімір Гундар падчас суда, які доўжыўся пяць месяцаў. Фота: БелТА

Палітвязень Уладзімір Гундар даслаў з калоніі першы ліст.

Гродзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без змен — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап.

Дачка Гундара ў фэйсбуку напісала, што ад Уладзіміра прыйшоў першы ліст.

«Піша, што пачуваецца нармальна і ў яго пасля ўсіх гадоў несправядлівага зняволення з'явілася магчымасць пісаць за сталом, а не на каленку.

Вельмі знерваваўся, што нас пазбавілі законнага спаткання. І яшчэ адна непрыемная сітуацыя, што ў працэсе этапу страціў два сшыткі са сваімі складанкамі біблейскімі», — цытуюць ліст дачкі праваабаронцы.

Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2, 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар (на канвертах трэба пісаць «каранцін»).

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9