Касач сібірскі, як рэдкі знікаючы від, з 1982 года быў уключаны ў Чырвоную кнігу БССР, а пазней — ва ўсе выданні Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь.

Хоць касачы распаўсюджаныя па ўсёй умеранай зоне, у Белавежскай пушчы сібірскі касач сустракаецца даволі рэдка. За ўсю гісторыю батанічных даследаванняў у пушчанскіх лясах было зарэгістравана толькі 8 месцаў яго росту.

Выяўленая папуляцыя віду даволі буйная, плошча яе складае каля 500 м², а колькасць экзэмпляраў перавышае 200.

Гэтае месца росту месціцца па перыметры невялікага ляснога балотца па ўскрайку хваёва-бярозава-яловага лесу. 

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы больш чым праз 40 гадоў зноў знайшлі вельмі рэдкі від асакі

У Белавежскай пушчы абмералі дуб-волат, за 20 гадоў ён значна падрос

У Бярэзінскім біясферным запаведніку знайшлі фіялку, якая раней там не сустракалася

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1