Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Пастанову апублікавалі сёння на Нацыянальным прававым партале, яна ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2023 года.

У пералік уключаныя наступныя рабочыя прафесіі: кіроўца аўтамабіля; слесар-рамонтнік; трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці; швачка; электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання.

Таксама ў спісе ёсць наступныя пасады: ветэрынарны лекар; лекар-спецыяліст (усіх медыцынскіх спецыяльнасцяў); інжынер; медыцынская сястра і медыцынскі брат (усіх медыцынскіх спецыяльнасцяў); фельчар (усіх медыцынскіх спецыяльнасцяў).

Такое рашэнне відавочна тлумачыцца дэфіцытам кадраў, звязаным з масавым адтокам людзей з краіны праз маштабныя палітычныя рэпрэсіі і саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны. Па розных ацэнках, Беларусь пакінулі за апошнія тры гады ад некалькіх дзясяткаў тысяч да некалькіх соцень тысяч чалавек, прытым у некаторых сферах, як у той жа медыцыне, дэфіцыт кадраў проста жахлівы, і яго не можа хаваць нават дзяржаўная статыстыка.

Чытайце таксама:

Новае запрыгоньванне медыкаў: улады мяняюць правілы ардынатуры — з адпрацоўкай пяць гадоў і гіганцкімі штрафамі

У Мінску не хапае 3500 медыкаў, а ў Польшчу за год пераехала столькі, што хапіла б укамплектаваць усе лякарні Брэстчыны

«Я не збіраўся капаць акопы». Медык з райцэнтра расказвае, чаму больш не вытрымаў

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
7