Пракурор запрасіў для «злодзея ў законе» 25 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. 

Суддзя вынес прысуд у дачыненні да 56-гадовага Аляксандра Кушнярова — 24 гады калоніі асаблівага рэжыму. Першыя 5 гадоў ён правядзе ў турме.

Кушнярова судзілі за заказное забойства. Гаворка ідзе пра помсту за сябра і самага вядомага азербайджанскага злодзея ў законе Надзіра Саліфава па мянушцы Гулі.

Кушнярова затрымалі ў 2022 годзе. 

Аляксандр Кушняроў мае шэсць судзімасцяў. Аднойчы ён нават быў прысуджаны да смяротнага пакарання, аднак затым яно была замененае на турэмны тэрмін — 15 гадоў.

Ён нарадзіўся ў Гомелі, жанаты, у яго трое дзяцей, адно з якіх непаўналетняе. Мае сярэднюю адукацыю. Належаў да банды Марозава.

Чытайце таксама:

Затрымалі «злодзея ў законе» Кушнярова. Яго падазраюць у арганізацыі забойства

Крыніцы: Крымінальнага аўтарытэта Кушнера, які з нажом аказваў супраціў пры затрыманні, адпусцілі. Імаверна, без крымінальнай справы

У Жодзіне разагналі сходку крымінальных аўтарытэтаў, на якой абмяркоўвалі, як дыскрэдытаваць злодзея ў законе

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
2