Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»

Беларусь

Памер сярэдняй пенсіі за май — 690,9 рубля, што складае каля 215 еўра, ці каля 230 даляраў.

Беларускія мужчыны выходзяць на пенсію ва ўзросце 63 гадоў, а жанчыны ў 58 гадоў. 

Расія

У Расіі сярэдняя пенсія складае каля 20 тысяч расійскіх рублёў. Гэта таксама каля 215 еўра па бягучым курсе. Сёлета на пенсію па ўзросце ў Расіі не выйдзе ніхто. Гэта адбылося з-за так званага пераходнага перыяду пасля пенсійнай рэформы. Летась у РФ на пенсію выходзілі жанчыны ва ўзросце 56,5 года, а мужчыны — у 61,5 года. Налета ўзрост новых пенсіянераў будзе складаць 58 і 63 гады адпаведна. Да 2028 года запланавана паступовае павелічэнне пенсійнага ўзросту да 60 і 65 гадоў.

Літва

Цяпер пенсійны ўзрост у Літве складае 64 гады для жанчын і 64 гады і 6 месяцаў для мужчын. У 2026 годзе пенсійны ўзрост зробяць аднолькавым для ўсіх — 65 гадоў.

Сярэдняя пенсія ў Літве складае 575 еўра, ці каля 1900 рублёў па бягучым курсе.

Латвія

У Латвіі на пенсію ідуць у 64,5 года, незалежна ад полу. Сярэдняя пенсія ў гэтай краіне Балтыі складае 527 еўра, ці каля 1740 рублёў.

Польшча

Сярэдняя пенсія ў Польшчы складае каля 2900 злотых, што каля 655 еўра, або 2 155 рублёў.

Польскія мужчыны ідуць на пенсію ў 65 гадоў, а жанчыны — у 60 гадоў.

Колькі застанецца на жыццё пасля аплаты камунальных паслуг?

Як бачым, сярэднія пенсіі ў суседніх краінах ЕС значна большыя за тыя, што атрымліваюць пенсіянеры ў Беларусі. Але казаць, што еўрапейскія пенсіянеры жывуць у 2-3 разы больш заможна, чым іх беларускія калегі, будзе няправільна. Як мінімум праз тое, што камунальныя выплаты ў гэтых краінах значна вышэйшыя за беларускія.

Тым не менш нават з улікам высокіх цэн на камунальныя паслугі ў Еўропе сітуацыя выглядае не на карысць беларускіх пенсіянераў. Бо калі адняць ад сярэдняй беларускай пенсіі выдаткі на камунальныя плацяжы (умоўныя 100 рублёў, ці 30 еўра), то атрымаецца, што на жыццё сярэднестатыстычнаму пенсіянеру застанецца ўсяго 590 рублёў, ці каля 185 еўра. У той жа час, калі ад еўрапейскай пенсіі адмінусаваць нават 150 еўра на камуналку, атрымаецца, што на жыццё застаецца 425 еўра пенсіянеру ў Літве, 377 — у Латвіі і 505 — у Польшчы.

Чытайце таксама:

Як за 10 гадоў змяніліся заробкі ў Беларусі, Польшчы і Літве. Лічбы суседзяў уражваюць

Мінскім арандадаўцам і не снілася. Колькі беларусы плацяць за здымныя кватэры ў Польшчы і Літве

Клас
41
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
23
Абуральна
16