Сёння, 24 лістапада, пройдзе матч 5‑га туру групавога турніру футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж казанскім «Рубнам» і кіеўскім «Дынама».

Перад гэтым турам становішча ў групе пасля 4-х тураў было наступнае:

Інтэр Мілан — 6, Рубін, Барселона — 5, Дынама — 4.

***

У самым першым туры групавога турніру дынамаўцы (іх трэніруе вядомы расійскі спецыяліст Валеры Газаеў) выйгралі 16 верасня ў Кіеве ў «Рубіна» з лікам 3:1.

Двухразовы чэмпіён Расіі (у суботу «Рубін» другі год запар заваяваў залатыя медалі чэмпіянату Расіі) потым згуляў унічыю ў Казані з «Інтэрам» (1:1), а затым па суме двух матчаў перайграў «Барселону», прычым выйграўшы 2:1 у Іспаніі, а дома згуляўшы унічыю 0:0.

Матч «Рубін» — «Дынама» Кіеў пачнецца ў 19:30.

Трансляцыя на тэлеканале «НТВ‑Беларусь» ў 20:30.

У 21:40 на БТ трансляцыя матчу камандаў гэтай групы

«Барселона» — «Інтэр».

Агляд матчаў дня ў 00:20.

Калі «Рубін» сёння пераможа «Дынама», а «Інтэр» выйграе ў гасцях у «Барсы» і казанцы, і міланцы датэрмінова забяспечаць сабе пуцёўкі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, а кіяўляне і каталонцы будуць ў апошнім туры ў вочным паядынку біцца за 3-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?