Фактычна пратрымаўшы дэвальвацыю на ўзроўні 5% (1012 рублёў) да 11 лістапада,
Нацбанк адпусціў беларускі рубель у свабоднае плаванне.За апошнія дзесяць дзён, калі праводзіліся таргі на біржы, кошык валют даражэў восем разоў.
На заўтра ён ацэньваецца ў 1020,5 рублёў.
Еўра адкаціўся пасля ўчарашняга рэкорда на дзевяць рублёў і будзе каштаваць 4 083,7 рубеля.
Даляр, наадварот, падаражэў. Узросшы на восем рублёў, цяпер ён ацэньваецца ў 2740 рублёў.
Расійскі рубель каштуе 94,98 рубеля - гэта другі максімальны паказчык за год.
Паступова даражэе кожная з трох валют, да якіх прывязаны беларускі рубель.
0
0
0
0
0
0