Том Стукер. Фота з яго фэйсбука

Том Стукер. Фота з яго фэйсбука

Яшчэ ў 1990 годзе Стукер вырашыў скарыстацца незвычайнай акцыяй кампаніі і купіў пажыццёвы квіток у бізнэс-клас на любыя рэйсы United Airlines за 290 тысяч даляраў. З тых часоў большую частку жыцця ён правёў у самалётах, амаль заўсёды на сваім любімым месцы 1B, як піша Bild.

Аднойчы Стукера настолькі захапілі бясплатныя пералёты, што ён 12 дзён не спаў на ложку.

За апошнія 30 гадоў ён пераадолеў каля 37 мільёнаў кіламетраў — прыкладна палову адлегласці да Марса. Штогод ён пралятае адлегласць, раўназначную шасці палётам ад Зямлі да Месяца.

Куплю пажыццёвага білета Стукер называе сваёй найлепшай інвестыцыяй у жыцці. Нягледзячы на тое, што ён нічога не плаціць за палёты, яму налічваюцца бонусныя балы ад авіякампаніі — гэта дазваляе яму бясплатна жыць у шыкоўных гатэлях.

На сёння Стукер наведаў ужо больш за сотню краін. Здаецца, што спыняцца ён не збіраецца.

United Airlines шануе свайго кліента, які прынёс, мабыць, самыя вялікія страты. Так, Стукер нават прымаў удзел у распрацоўцы меню для залаў чакання прэміум-класа. Акрамя таго, два самалёты United Airlines носяць яго імя.

З папраўкай на інфляцыю пажыццёвы білет сёння каштаваў бы амаль 675 тысяч даляраў, аднак United Airlines больш не праводзіць такую акцыю.

Клас
33
Панылы сорам
0
Ха-ха
21
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
2