Гітанас Наўседа на адкрыцці беларускага офіса «Радыё Свабода» ў Вільні. Фота: «Наша Ніва»

Гітанас Наўседа на адкрыцці беларускага офіса «Радыё Свабода» ў Вільні. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў кіраўніка Літвы, у сувязі з тым, што гэта вета адхілілі, існуе рызыка з'яўлення на межах Літвы наймітаў-«вагнераўцаў» з беларускім грамадзянствам.

«Давайце ўспомнім: прэзідэнт наклаў вета на закон, сказаўшы, што мы павінны прымяняць аднолькавы прававы рэжым да людзей з Расіі і Беларусі, што прыбываюць да нас.

Я б сказаў, што кіроўная большасць зларадна адхіліла гэта вета — ну цяпер яны стаяць ля разбітага карыта», — сказаў Наўседа ў інтэрв'ю тэлеканалу LNK.

Ён падкрэсліў, што ў найбліжэйшы час давядзецца вярнуцца да пытання ўраўноўвання прававога рэжыму ў дачыненні да расіян і беларусаў.

«Найбліжэйшым часам давядзецца вярнуцца да гэтага пытання, бо такім чынам бярэцца на сябе поўная адказнасць за тое, што ля нашых межаў могуць з'явіцца ўзброеныя людзі з беларускім грамадзянствам, пад адзеннем якіх будуць хавацца тыя самыя «вагнераўцы». Я не палохаю, я проста прапаную вельмі добра падумаць, у якой сітуацыі мы цяпер знаходзімся», — падкрэсліў Наўседа.

«Гэтым хлопцам відавочна чужыя згрызоты сумлення, і ў адпаведных руках яны могуць быць выкарыстаны для якіх-небудзь зламысных мэтаў», — сказаў ён.

Сейм у красавіку не прыслухаўся да прапаноў Наўседы аб нацыянальных санкцыях супраць грамадзян Расіі і Беларусі. Вета кіраўніка дзяржавы было адхілена галасамі 99 дэпутатаў.

Клас
9
Панылы сорам
34
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
6