Фота: Mikhail Svetlov / Getty Images

Фота: Mikhail Svetlov / Getty Images

Прэзідэнт Кітая Сі Цзіньпін і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін прымуць удзел у віртуальным саміце, які стане першым з'яўленнем Пуціна на міжнародным мерапрыемстве пасля таго, як ён здушыў мяцеж групы наймітаў «Вагнера» ў канцы чэрвеня.

Заснаваная ў 2001 годзе Кітаем і Расіяй ШАС складаецца з васьмі сяброў і ўяўляе сабой палітычную групу і групу бяспекі, якая імкнецца супрацьстаяць заходняму ўплыву ў Еўразіі. У яе ўвайшлі былыя савецкія дзяржавы Цэнтральнай Азіі (Казахстан, Узбекістан, Кыргызстан, Таджыкістан), а пасля да іх далучыліся Індыя і Пакістан.

У той час як Іран, як чакаецца, будзе прыняты ў якасці сябра, Беларусь падпіша мемарандум аб абавязацельствах, які прывядзе да яе сяброўства пазней. Калі абедзве краіны, якія маюць статус назіральніка і цесныя сувязі з Масквой, будуць прынятыя сябрамі ШАС, гэта пашырыць заходні фланг групоўкі як у Еўропе, так і ў Азіі.

Саміт праходзіць усяго праз два тыдні пасля таго, як прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі быў прыняты прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам з дзяржаўным візітам і гэтыя дзве краіны назвалі сябе «аднымі з найбліжэйшых партнёраў у свеце».

Пуцін размаўляў з Модзі на мінулым тыдні, каб абмеркаваць наступствы падаўлення бунту наймітаў. Падчас абмеркавання Модзі зноў заклікаў да дыялогу і дыпламатыі адносна вайны супраць Украіны.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9