Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У сераду ноччу месцамі, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах на паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы.

Ноччу +10..+16°С, на паўднёвым усходзе краіны да +18°С; максімальная днём +24..+30°С. У Мінску +27..+29°С.

6 ліпеня, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі будуць адзначацца моцныя дажджы, навальніцы. Днём у асобных раёнах магчымы град. Ноччу +13..+19°С, днём +22..+27°С, на паўднёвым усходзе +28..+30°С.

7 ліпеня днём пераважна на паўднёвым усходзе пройдуць дажджы, месцамі будуць адзначацца моцныя дажджы, навальніцы.

Ноччу +10..+17°С,максімальная днём +19..+25°C; на паўднёвым усходзе ноччу +18..+20°С, днём +26..+28°С.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0