Фота: Hakan Akgun / dia images via Getty Image

Фота: Hakan Akgun / dia images via Getty Image

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прыбудзе ў Вільню ў аўторак, ён возьме ўдзел у вячэры, а таксама ў пасяджэнні Рады Украіна — NATO ў сераду. Пра гэта, як паведамляе «Еўрапейская праўда», заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг перад пачаткам саміту NATO ў Вільні.

«Прэзідэнт Зяленскі прыедзе ў Вільню. Я буду рады вітаць яго сёння ўвечары падчас вячэры і на інаўгурацыйнай сустрэчы Рады Украіна — NATO заўтра», — сказаў Столтэнберг, адказваючы на пытанне аб магчымай адмове Зяленскага ад візіту, калі Украіне не будзе прапанавана запрашэнне стаць сябрам Альянсу.

Ён падкрэсліў, што саюзнікі дашлюць моцны пазітыўны сігнал адносна шляху Украіны да сяброўства ў NATO.

Аднак генеральны сакратар дадаў таксама, што пакуль не будзе казаць аб канкрэтыцы канчатковай заявы.

Як паведамлялася, Енс Столтэнберг упэўнены ў станоўчай фармулёўцы адносна сяброўства Украіны ў камюніке саміту, якое будзе прынята праз некалькі гадзін.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0