Эльбрус. Фота: Wikimedia Commons

Эльбрус. Фота: Wikimedia Commons

Двум удзельнікам групы з пяці пры спуску з гары Эльбрус на вышыні 5300 метраў стала дрэнна. МНС па Кабардзіна-Балкарыі перадае, што ўсе пяцёра турыстаў — грамадзяне Беларусі.

«Па стане на 20:45 турыстычная група працягвае спуск з гары. Маецца сувязь з групай… Арыенціровачны час прыбыцця ратавальнікаў — праз 1,5−2 гадзіны», — паведамілі ў МНС Кабардзіна-Балкарыі ў 22:04.

На месца ідзе восем спецыялістаў Эльбрускага высакагорнага пошукава-выратавальнага атрада МНС Расіі. Ратавальнікі трымаюць сувязь з тургрупай. Па меры магчымасці вандроўнікі спускаюцца самі. 

Падобны выпадак адбыўся 23 мая. Тады з групай беларускіх турыстаў прапала сувязь, але праз дзень іх знайшлі на вышыні 3800 метраў і эвакуявалі верталётам.

Чытайце таксама:

У Быхаве дзіця насмерць засыпала пяском

У Кобрыне скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы афіцэр міліцыі, бацька чатырох дзяцей

У Маладзечанскім раёне ў аварыю трапіў аўтобус з дзецьмі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1