Фота: Jordan Strauss / Invision / AP, File

Фота: Jordan Strauss / Invision / AP, File

Прычынай смерці 54-гадовай жанчыны, як і яе бацькі, стала непраходнасць тонкай кішкі з-за рубцоў, якія ўзніклі пасля хірургічнай аперацыі па зніжэнні вагі.

Гаворка ідзе пра барыятрычную аперацыю, у выніку якой скарачаецца аб'ём страўніка. Прэслі перанесла яе за некалькі гадоў да смерці.

Спявачка памерла 12 студзеня пасля таго, як яе тэрмінова даставілі ў каліфарнійскую бальніцу са спыненнем сэрца.

У чацвер судмедэкспертыза патлумачыла, што спыненне сэрца было выклікана непраходнасцю тонкай кішкі.

Гэты від парушэння маторыкі ў страўнікава-кішачным тракце можа ўзнікаць у выніку раку тоўстай кішкі, прыёму лекаў або з-за спаек пасля аперацый у брушнай поласці, як у выпадку з Прэслі.

«Гэта вядомае доўгачасовае ўскладненне пасля такога роду аперацый», — адзначаецца ў заключэнні судмедэксперта.

Пры гэтым выпадкі смерці ад непраходнасці тонкай кішкі рэдкія, патлумачыла ў інтэрв'ю амерыканскаму вяшчальніку CBS доктар Анжалік Кампен з Каліфарнійскага цэнтра неадкладнай дапамогі.

Прэслі была пахаваная на тэрыторыі маёнтка Грэйсленд у Мемфісе, якое належала Элвісу, побач са сваім сынам Бенджамінам Кіа, які скончыў жыццё самагубствам у 2020 годзе.

Пасля яе смерці маці спявачкі, Прысцыла Прэслі, паспрабавала аспрэчыць у судзе законнасць яе завяшчання. Паводле яе слоў, яна не ведала пра папраўку 2016 года, якая адбірае ў яе права кантролю над маёмасцю і спадчынай Лізы Мары.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
11
Абуральна
1