Фота: AP

Фота: AP

Фактычна прэс-сакратар прэзідэнта паўтарыў словы Уладзіміра Пуціна, які напярэдадні ўпершыню пракаментаваў сустрэчу з Яўгенам Прыгожыным і наймітамі ягонай ПВК «Вагнер», якая адбылася ў Крамлі праз пяць дзён пасля ўчыненага імі бунту.

«Ну, дык ПВК «Вагнер» не існуе! У нас жа няма закона аб прыватных вайсковых арганізацыях! Проста не існуе!» — заявіў Уладзімір Пуцін. Затым ён абмовіўся: «Група ёсць, але юрыдычна не існуе».

Такім чынам ён прызнаў, што ПВК «Вагнер» усе гэтыя гады была па-за законам, бо ў Расіі з юрыдычнага пункту гледжання не могуць існаваць прыватныя вайсковыя кампаніі.

Пры гэтым раней Пуцін распавёў, што ўтрыманне наймітаў, сувязь з якімі Крэмль апошнія гады адмаўляў, «цалкам забяспечвалася дзяржавай».

«З Міністэрства абароны, з дзяржаўнага бюджэту, мы цалкам фінансавалі гэтую групу», — заявіў прэзідэнт Расіі.

Па версіі Пуціна, «Вагнер» атрымаў ад дзяржавы з мая 2022 года па май 2023 года каля 86 млрд расійскіх рублёў на зарплату і стымулюючыя выплаты, а таксама каля 110 млрд на страхавыя выплаты, відаць, параненым і сем'ям загінулых.

Чытайце таксама:

«Дык ПВК «Вагнер» не існуе! Проста не існуе!» Пуцін распавёў, пра што размаўляў з Прыгожыным

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0