Фота: ДПК

Фота: ДПК

«Узброены прадстаўнік літоўскага памежнага ведамства зайшоў на беларускую тэрыторыю на некалькі метраў і вярнуўся назад. Інцыдэнт зафіксаваны камерамі назірання. Пра факт незаконнага перасячэння беларускай мяжы ў акрэсленым парадку праінфармаваны сумежны бок», — гаворыцца ў паведамленні ДПК.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, у сваю чаргу, паведаміла, што ў чацвер яе службовая асоба сапраўды магла зайсці на тэрыторыю Беларусі. Як паведаміла служба, у чацвер у другой палове дня да памежнікаў, якія працуюць на прапускным пункце ў Медніках, звярнулася жанчына з немаўлём на руках, якая рухалася ў Літву, і сказала, што хоча хутчэй перасекчы мяжу.

«Калі памежнік пачаў суправаджаць яе да аўтамабіля, па папярэдніх звестках, па неасцярожнасці ён мог заступіць на беларускі бок», — паведаміла служба.

У яго не было службовай зброі. Памежнік служыць у САДМЛ два тыдні. У сувязі з тым, што адбылося, у віленскім падраздзяленні САДМЛ распачата службовая праверка, вядзецца ўдакладненне абставін.

Чытайце таксама:

Праз рамонт дарогі павялічацца чэргі на мяжы Беларусі з Літвой

У чэрвені як мінімум 36 чалавек былі асуджаныя пасля затрымання на мяжы

Стаяць 30 гадзін на польскай мяжы ці ехаць круг 700 км праз Літву?

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1