Фота: Alexandr Demyanchuk / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Фота: Alexandr Demyanchuk / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Выступаючы перад журналістамі, Эрдаган сказаў, што спадзяецца на прадаўжэнне дзеяння пагаднення пасля 17 ліпеня (у гэты дзень заканчваецца тэрмін, на які яно было раней працягнута) у выніку намаганняў ААН і Турцыі. Выданне Daily Sabah падало яго словы так, нібыта гаворка ідзе ўжо пра здзейснены факт:

«Мы рыхтуемся прыняць Пуціна ў Турцыі ў жніўні і дамовіліся адносна працягу Чарнаморскага збожжавага калідора», — заявіў турэцкі прэзідэнт.

Але выданне Reuters прыводзіць цытату ў такім выглядзе, з якога не вынікае, што рашэнне ўжо прынята:

«Як вы ведаеце, мы рыхтуемся да прыёму спадара Пуціна ў Турцыі ў жніўні, і мы згодныя, што праца Чарнаморскага збожжавага калідора павінна быць працягнутая. Спадар Гутэрыш з ААН таксама накіраваў ліст Пуціну. Я спадзяюся, што з гэтым лістом і сумеснымі намаганнямі — нашымі і Расіі — [тэрмін дзеяння] збожжавага калідора будзе прадоўжаны».

Напярэдадні паведамлялася, што генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прапанаваў Пуціну працягнуць «збожжавае пагадненне» ў абмен на падключэнне «дачкі» Рассельгасбанка да міжнароднай аплатнай сістэмы SWIFT.

Пазіцыя Крамля па гэтым пытанні агучвалася цягам апошняга месяца неаднаразова. 13 чэрвеня сам Пуцін заяўляў, што Масква думае пра тое, каб спыніць удзел у збожжавым пагадненні. 21 чэрвеня ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў сцвярджаў, што перадумоў для працягу збожжавага пагаднення няма, бо яно не выконваецца.

Акурат учора, 13 ліпеня, за дзень да заявы Эрдагана, Пуцін гаварыў, што Расія працягне збожжавую ўгоду толькі тады, калі будуць выкананыя абавязанні перад ёй. 

Пасля сённяшняй заявы Эрдагана расійскія медыя змясцілі заяву Дзмітрыя Пяскова, што «Расія нічога не казала аб прадаўжэнні «збожжавага пагаднення».

Чытайце таксама:

«Дык ПВК «Вагнер» не існуе! Проста не існуе!» Пуцін распавёў, пра што размаўляў з Прыгожыным

Эрдаган абмеркаваў з Зяленскім і Пуціным сітуацыю вакол Кахоўскай ГЭС

Эрдаган пагадзіўся разблакаваць уступленне Швецыі ў НАТА

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0