Уладзімір Пуцін з прэзідэнтам ПАР Сірылам Рамафоса падчас візіту ў Расію афрыканскіх лідараў з міратворчай місіяй 17 чэрвеня 2023 года. Фота: Ramil Sitdikov / Photo host Agency RIA Novosti via AP

Уладзімір Пуцін з прэзідэнтам ПАР Сірылам Рамафоса падчас візіту ў Расію афрыканскіх лідараў з міратворчай місіяй 17 чэрвеня 2023 года. Фота: Ramil Sitdikov / Photo host Agency RIA Novosti via AP

Паводле паўднёваафрыканскага палітыка, расійскі бок адхіліў гэтую ідэю, і цяпер працягваюцца перамовы аб фармаце ўдзелу Пуціна, у дачыненні да якога Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт.

Як краіна — член Міжнароднага крымінальнага суда, ПАР абавязаная арыштаваць Пуціна ў выпадку яго паездкі на саміт, які можа стаць першым буйным міжнародным мерапрыемствам расійскага прэзідэнта з пачатку вайны.

«Мы разумеем, што звязаныя Рымскім статутам, — сказаў Машаціле. — Але мы не можам запрашаць кагосьці, а пасля яго арыштоўваць. Вы можаце зразумець нашу дылему. Мы будзем шчаслівыя, калі ён не прыедзе».

Спрабуючы выйсці са становішча, улады ПАР прапанавалі перанесці саміт у Кітай, але сустрэлі адмову з боку Індыі і Бразіліі. Ідэя правесці мерапрыемства ў віртуальным фармаце не задаволіла ўжо чатырох членаў БРІКС.

Гэтая далікатная міжнародная сітуацыя ўзнікла ў выніку таго, што 17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў міжнародныя ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Яны, як сцвярджаецца, нясуць адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю дзяцей і іх незаконнае перамяшчэнне з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

У канцы красавіка прэзідэнт ПАР зрабіў рэзанансную заяву аб тым, што краіна плануе выйсці з-пад юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда з-за сітуацыі з Пуціным. Аднак пазней у офісе кіраўніка афрыканскай дзяржавы абверглі гэтыя словы як сказаныя нібыта памылкова.

Чытайце таксама:

Расія прызнала, што нанесла ўдар па Кіеве ў той час, калі там прысутнічала дэлегацыя афрыканскіх краін

Прэзідэнт ПАР назваў 10 пунктаў мірнага плана па ўрэгуляванні канфлікту паміж Украінай і Расіяй

ПАР адмаўляе, што пастаўляе зброю Расіі

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
33
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2