Паводле СК, трое мужчын (36, 39 і 66 гадоў) больш за 4 гады заключалі пагадненні аб набыцці памяшканняў і дамовы куплі-продажу. Пасля атрымання грошай ад дольшчыкаў фігуранты выводзілі грошы з рахункаў падкантрольных арганізацый і выдаткоўвалі на асабістыя патрэбы.

Паводле следчых, арганізаваў схему жыхар Бабруйска, ён уцягнуў у незаконны бізнэс бацьку і знаёмага. У цэнтры Магілёва яны арганізавалі офіс, стварылі кол-цэнтр.

Устаноўлена больш за 210 пацярпелых, якія праз злачынныя дзеянні «бізнэсменаў» страцілі каля 7 мільёнаў рублёў.

У абвінавачаных арыштаваная маёмасць на 8,5 млн рублёў.

Адзін з фігурантаў справы хаваецца ад следства ў адной з заходніх краін. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук. Астатнія —прызнаныя вінаватымі і атрымалі, як піша СК, «15 гадоў пазбаўлення волі на дваіх».

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3