Уладзімір Катрук нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Чарнавіцкай вобласці. Фота: Wikimedia Commons

Уладзімір Катрук нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Чарнавіцкай вобласці. Фота: Wikimedia Commons

Катрук, які ва ўзросце 93 гадоў памёр у Канадзе ў 2015 годзе, служыў у 118-м батальёне Schutzmannschaft — паліцэйскім фарміраванні, якое ўдзельнічала ў масавых расправах над мірнымі жыхарамі падчас вайны. У прыватнасці, у сакавіку 1943 года яны спалілі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь.

Уладзімір Катрук уваходзіў у дзясятку нацысцкіх злачынцаў, якіх у першую чаргу шукаў цэнтр Сімона Візенталя. Ён быў знойдзены ў квебекскім муніцыпалітэце Мантэрэжы ў Канадзе.

Катрук апошнія гады разводзіў пчол. Падчас допыту ён адмаўляў усе сувязі з нацыстамі, заяўляў, што нічога не ведае пра «спіс Візенталя».

«Многія гады медыя беспадстаўна пераследавалі містара Катрука. Я вельмі рады, што цяпер ён мірна спачывае», — казаў тады яго адвакат Арэст Рудзік.

У Расіі ў дачыненні да Катрука была распачата крымінальная справа. Следчы камітэт Расіі запатрабаваў яго выдачы для прыцягнення да адказнасці, але Канада адмовіла.

«Для таго, каб людзі разумелі, хто такі Катрук, як канкрэтна ён зверстваваў, як ён канкрэтна забіваў людзей, колькі ён забіў жанчын, старых, дзяцей, як ён нікога не шкадаваў. Вось для гэтага трэба рашэнне суда. Нашага нацыянальнага суда. І ён будзе», — заявіў генпракурор Беларусі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Клас
4
Панылы сорам
38
Ха-ха
7
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
2