Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі на хакеі. Скрыншот відэа

Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі на хакеі. Скрыншот відэа

«Прызначыць стыпендыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на другі семестр 2022/2023 навучальнага года памерам 186,97 рубля штомесячна студэнтам, курсантам, […]», — гаворыцца ў тым раздзеле апублікаванага на сайце Лукашэнкі дакумента, у якім называецца студэнт першага курса БДУ Лукашэнка Мікалай Аляксандравіч. 

Узрост і месца вучобы гэтага Мікалая супадаюць з вядомымі фактамі пра малодшага сына Лукашэнкі, які скончыў першы год вучобы на біяфаку БДУ. 

Чытайце таксама: Мікалай Лукашэнка вывучае біятэхналогіі ў рамках праекта з Кітаем

Мікалай Лукашэнка наўрад ці рашыцца адмовіцца ад бацькавай стыпендыі. Для такога трэба была б немалая смеласць. Так, 22-гадовую спявачку Патрыцыю Свіціну, якая адмовілася ад лукашэнкаўскай прэміі для таленавітай моладзі, пачнуць судзіць 1 жніўня. Яе абвінавацілі ў патрабаванні свабодных выбараў і асуджэнні вайны ва Украіне.

Мікалай Лукашэнка працягвае суправаджаць тату ў яго паездках. Апошні раз гэта здарылася з 22 да 25 ліпеня, калі Лукашэнка сустрэўся з Пуціным у Санкт-Пецярбургу, а пазней яны паехалі ў праваслаўны манастыр на востраве Валааме. Там Коля з тэлефонам трапіў на відэа: ён здымаў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку падчас іх экскурсіі па востраве.

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
31