Фота: Мінабароны via ВаенТБ via AP

Фота: Мінабароны via ВаенТБ via AP

І гэта, на ягоную думку, рэальная пагроза ўсходняму флангу NATO. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас сумеснай прэс-канферэнцыі, што прайшла на польскай Сувальшчыне, заявіў, што ў Беларусі плануецца размясціць да 10 тысяч чалавек. Байцы «Вагнера», з ягоных слоў, цяпер толькі на паўдарозе.

Маравецкі адзначыў, што расійскі рэжым, накіраваўшы вагнераўцаў у Беларусь, правярае рэакцыю Польшчы і яе саюзнікаў.

«Мы вельмі сур'ёзна адказваем на гэтыя расійскія і беларускія правакацыі. Мы, акрамя ўсяго іншага, ужо далі адказ, калі пабудавалі плот на беларуска-польскай мяжы», — адзначыў прэм'ер-міністр Польшчы і нагадаў аб арганізаванай беларускім рэжымам гібрыднай атацы, якая штурхае ў краіну мігрантаў.

У атрады мігрантаў, паводле ацэнкі Маравецкага, могуць умяшацца лаяльныя беларускаму або расійскаму рэжыму асобы, якія, увайшоўшы, напрыклад, у Польшчу, будуць займацца дыверсіямі, сабатажам. А гэта, як кажуць, будзе мець вельмі драматычныя наступствы.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2