Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У панядзелак надвор'е ў краіне будуць фарміраваць актыўныя і кантрасныя франтальныя раздзелы.

На большай частцы тэрыторыі краіны — рэзкае паніжэнне тэмпературнага фону. Днём чакаюцца дажджы, у тым ліку моцныя з навальніцамі і градам.

У аўторак, 8 жніўня, у Беларусь з перыферыі цыклону з цэнтрам над Швецыяй пачне паступаць прахалоднае паветра.

На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы тэмпература будзе ад +8°С да +14°С, удзень — ад +16°С на паўночным захадзе да +24°С на паўднёвым усходзе.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0