У заяве Дзярждэпу гаворыцца, што санкцыі накладаюцца «за падрыў або нанясенне шкоды дэмакратычным інстытутам у Беларусі».

Дзяржаўны дэпартамент ЗША заклікаў таксама да «неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх 1500 палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі, уключаючы Алеся Бяляцкага, Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Ігара Лосіка і Сяргея Ціханоўскага».

Злучаныя Штаты, падкрэслівае Дзярждэп, «будуць працягваць падтрымліваць народ Беларусі ў яго імкненні да дэмакратычнай будучыні ў свабоднай Беларусі, дзе выконваюцца правы чалавека».

Чытайце таксама:

Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі пашырыла Канада

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Вялікабрытанія сёння дадала шэсць пазіцый у санкцыйны спіс супраць Беларусі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1