МАЗ гарыць на вуліцы Піцера. Чэрвень 2022 года

МАЗ гарыць на вуліцы Піцера. Чэрвень 2022 года

Лукашэнка падчас наведвання мінскага аэрапорта выказаўся пра сітуацыю з аўтобусамі беларускай вытворчасці, якія гараць у Санкт-Пецярбургу, піша БелТА.

Пытанне датычылася планаў па перааснашчэнні пасажырскага аўтапарку ў краіне. Лукашэнка звярнуў увагу, што новы транспарт пастаянна закупляецца для патрэб гарадоў і рэгіёнаў, асабліва прыкметны гэты працэс у сталіцы. І ён будзе працягнуты. Тым больш што ў Беларусі вырабляецца айчынная тэхніка.

«Нашы аўтобусы вельмі папулярныя. Мы не паспяваем задавальняць патрэбы, — заўважыў Лукашэнка. — Канкурэнты нас пачынаюць прыдушваць, спасылаючыся на тое, што там пажар у аўтобусе ў Піцеры, яшчэ штосьці… Цяпер дзяржкамісія працуе. Я накіраваў, каб разабраліся, у чым там пытанне. Жудасная канкурэнцыя, але мы яе вытрымаем. Гэта добрыя, якасныя аўтобусы».

Як раней высветліла «Наша Ніва», асноўная праблемная дэталь, з-за якой адбываецца ўзгаранне аўтобусаў, — гэта гідрапрывад вентылятара. Да 2021 года Мінскі аўтамабільны завод супрацоўнічаў з Mercedes, рухавікі якога ставіў на айчынныя аўтобусы.

Праз санкцыі на замену нямецкім рухавікам ад Mercedes прыйшлі рухавікі кітайскай фірмы Weichai, лакалізаваныя ў Беларусі. Замест амерыканскай аўтаматычнай каробкі перадач фірмы Allison на МАЗе пачалі ставіць кітайскую FastGear, а партальны мост нямецкай ZF быў заменены на кітайскі Hande. Астатнія дэталі вырабляюцца беларускімі і расійскімі прадпрыемствамі.

Паводле адкрытых звестак і публікацый у медыя, у 2022 годзе ў Піцеры было зафіксавана не менш за восем выпадкаў узгарання аўтобусаў, за 2023 год — ужо дзевяць. Большасць згарэлых аўтобусаў беларускай вытворчасці.

Чытайце таксама:

Чаму ў Пецярбургу масава гараць новыя аўтобусы МАЗ? Наступствы санкцый

МАЗ пракаментаваў зняцце сваіх аўтобусаў з рэйсаў у Санкт-Пецярбургу

Беларускія аўтобусы ў Пецярбургу часта гараць, іх выкарыстанне прыпынілі

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0